- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Апякун інтэрнэту. Створаны спеў у гонар новага святога Карла Акуціса

[1]ПАВЕДАМЛЕННЕ

7 верасня 2025 года ў Рыме Папа Леў XIV здзейсніць кананізацыю благаслаўлёнага Карла Акуціса, у сувязі з гэтым Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі паведамляе, што ў Каталіцкім Касцёле на Беларусі, па ініцыятыве кс. Мікалая Ліпскага – пробашча парафіі св. Марыі Магдалены ў Новалукомлі (Віцебская дыяцэзія), створаны спеў у гонар новага святога.

Асаблівая падзяка выказваецца Марыі Ючкавіч (парафія Найсвяцейшага Імя Марыі ў Параф’янаве, Віцебская дыяцэзія) за словы і Ганне Шакола (парафія Святой Тройцы ў Глыбокім, Віцебская дыяцэзія) за музыку гэтага спеву, якія сваім талентам і адданасцю дапамаглі стварыць годны гімн у гонар благаслаўлёнага Карла Акуціса.

Ноты для спеву «Святы Карла Акуціс» можна спампаваць ТУТ>>> [2]

Аўдыёверсію MP3 спеву ў выкананні гурта «Братка Беларус» можна спампаваць ТУТ>>> [3]

Камісія Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў апрабуе выкарыстанне дадзенага спеву падчас літургічных цэлебрацый у гонар будучага святога.

Бл. Карла Акуціс нарадзіўся 3 мая 1991 года ў Лондане і вырас у Мілане. Ён памёр 12 кастрычніка 2006 года ва ўзросце 15 гадоў ад складанай формы лейкеміі. 10 кастрычніка 2020 года ў Асізі адбылася беатыфікацыя Карла Акуціса – апостала Эўхарыстыі і нябеснага апекуна евангелізацыі ў інтэрнэце.

Бл. Карла вылучаўся тэхнічным талентам – яшчэ падлеткам ён распрацоўваў вэб-сайты для касцёльных устаноў – а таксама сваёй гатоўнасцю дапамагаць і моцнай верай. Тое, што адрознівала Карла ад іншых аднагодкаў, – гэта яго глыбокая сувязь з Хрыстом і адданае служэнне евангелізацыі.

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
Старшыня Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі