[1]Адвэнт, што распачнецца ў гэту нядзелю, і парафіяльны адпуст у гонар святога Андрэя Апостала сталі падставай для таго, каб у сераду, 28 лістапада, у нашым парафіяльным араторыі адбылася святочная сустрэча — Андрэйкі.
У забавах прынялі ўдзел 60 дзяцей з Лынтупаў і Палесся. Дзеці мелі магчымасць разам патанцаваць, прыняць удзел у шматлікіх конкурсах і атрымаць прызы. Быў таксама салодкі стол, дзе дзеці частаваліся цукеркамі і печывам. Сустрэча прайшла ў вельмі радаснай атмасферы.
с. Люцына Вонс BDNP, тэкст і фота