[1]У 34-ю гадавіну замаху на жыццё Папы Рымскага Яна Паўла II, Яго асабісты сакратар кардынал Станіслаў Дзівіш перадаў у Санктуарый Святога Яна Паўла II у Кракаве бясцэнную рэліквію. Гэта акрываўленая сутана, у якую святы Ян Павел II быў апрануты 13 мая 1981 года. У гэты дзень, падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра забойца Мехмед Алі Агджа паспрабаваў забіць Папу.
Як паведамляе sanktuariumjp2.pl [2], падчас прэс-канферэнцыі, кардынал Дзівіш расказаў пра тыя балючыя хвіліны, якія адбыліся 34 гады таму. «Пантыфік страціў 3/4 крыві, быў непрытомны. У рэшце рэшт, лекары сказалі, што трэба ўдзяліць апошняе намашчэнне», — прыпомніў мітрапаліт Кракава. Гэтая рэліквія, — сказаў іерарх — гэта таксама знак цуду выратавання Яго жыцця. Маці Божая Фацімская выратавала Яму жыццё».
Пасля прэс-канферэнцыі адкрылі месца, дзе знаходзіцца рэліквія. Таксама прыняла ўдзел у цырымоніі адкрыцця сястра Табіяна, якая ў дзень нападу прывезла сутану з бальніцы ў Ватыкан. «Цяжка было трымаць яе даўжэй у доме. Няхай яна будзе сведкам гэтага нападу, але і сведкам велічы Яна Паўла II», — сказаў кардынал.
У цяперашні час неацэнная рэліквія знаходзіцца ў вітрыне ў Санктуарыі Святога Яна Паўла II у Кракаве.


