[1]У аўторак, 25 красавіка, айцы піяры, якія служаць у Беларусі, арганізавалі спатканне для сваіх бацькоў у Шчучыне. На пачатку прысутных гасцей прывітаў айцец-рэктар Вітольд Пяцельчыц. Затым адбылася Эўхарыстыя, падчас якой бацькі разам са сваімі сынамі-святарамі маглі з’яднацца ў супольнай малітве.
Падчас другой часткі спаткання ўдзельнікі маглі пазнаёміцца, паразмаўляць на розныя тэмы. Бацькі змаглі паназіраць як выглядае штодзённае жыццё іх сыноў, а таксама даведацца больш аб асобе Юзафа Каласанса, якога іх дзеці выбралі сваім апекуном.
А. Віталь Слука SP, тэкст і фота





