[1]16 верасня запрашаем Вас, дарагія пілігрымы, у Росіцу, каб падзякаваць Богу за ўраджай. У гэты час Росіца нас сустракае непаўторнымі колерамі восеньскіх кветак. У Санктуарыі мучанікаў Юрыя і Антонія зможам памаліцца ў найбольш пільных для нас справах жыцця.
Праграма:
11.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (магчымасць споведзі);
11.30 – Ружанцовая малітва з разважаннямі;
12.00 – святая Імша;
13.15 – пачастунак у летнім кафэ “У бусла”.
Айцы-марыяне з Росіцы