[1]Штогод у Гудагаі збіраюцца шанавальнікі Маці Божай, якія з даверам углядаюцца ў Яе славуты ласкамі абраз. Праз заступніцтва Маці Божай Шкаплернай прагнем чарговы раз праслаўляць Бога і выпрошваць у Яго новыя ласкі.
У гэтым годзе урачыстасць будзе спалучаная з унясеннем у санктуарый рэліквій святога Яна Паўла ІІ, які ў 2003 годзе благаславіў кароны для абраза Маці Божай Гудагайскай.
План урачыстасці
14 — 15 ліпеня 2018 г.
18.00 Святая Імша з удзелам святароў новапразбітараў і юбіляраў.
Заканчэнне Навэнны да Маці Божай.
20.00 Крыжовая дарога на Кальварыі.
23.15 Нешпары пра НПМ з разважаннем.
24.00 Працэсія са свечкамі.
Святая Імша, якую ўзначалiць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
08.30 Гадзінкі пра НПМ.
09.30 Святая Імша на польскай мове.
11.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці.
12.00 Урачыстая адпустовая Святая Імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый
арцыбіскуп Габар Пінтэр.