- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Айцы францішкане запрашаюць на рэкалекцыі Lectio Divina, якія пройдуць у Івянцы

[1]Айцы францішкане з кляштара св. Антонія ў Івянцы запрашаюць ахвотных на рэкалекцыі Lectio Divina па Кнізе Дзеяў Апосталаў спалучаныя з індывідуальным духоўным кіраўніцтвам, якія пройдуць з 22 па 24 мая, каб праз медытацыю Божага Слова лепш падрыхтавацца да прыняцця дароў Святога Духа і ўрачыстасці Яго спаслання.

Падчас рэкалекцый адбудзецца вечаровая малітва праслаўлення спалучаная з індывідуальнай малітвай заступніцтва.

Апроч канферэнцый, працы ў групах і асабістай малітвы, кожны з удзельнікаў падчас штодзённай сустрэчы на размове з душпастырам зможа акрэсліць, на якую сферу жыцця запрашае яго паўплываць пачутае, прачытанае і прамоўленае Слова.

Удзел у рэкалекцыях могуць прыняць толькі паўналетнія асобы.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Запісацца на рэкалекцыі можна да 21 мая, запоўніўшы электронны фармуляр па спасылцы ТУТ>> [2]

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па тэл.:

+375 (29) 556 77 98 — айцец Яўген