- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Айцы францішкане з Удзела запрашаюць на «Уікэнд Пакліканне»

[1]Рэкалекцыі распазнання паклікання для мужчын з айцамі францішканамі пад назвай «Уікэнд Пакліканне» пройдуць у Удзеле (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат), паведамляе Catholic.by [2].

«Шукаеш свайго паклікання? Хочаш спыніцца і ў цішыні пачуць Яго голас?» — пытаюць арганізатары і запрашаюць маладых мужчын з усёй Беларусі да ўдзелу ў незвычайных рэкалекцыях у францішканскім духу «Уікэнд Пакліканне».

Гэта асаблівы час малітвы, супольнасці і распазнання ўласнага жыццёвага шляху ў духу святога Францішка з Асізі.

Тэрміны бліжэйшых рэкалекцый:

Запісацца на рэкалекцыі можна па тэл.: +375 (29) 772-56-78 — айцец Віктар.

Запіс абавязковы.

«Не адкладай! Патэлефануй і зарэзервуй свой удзел у гэтай незвычайнай падзеі», — заклікаюць айцы францішкане.