- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Агульнабеларуская сустрэча Рыцарства Беззаганнай пройдзе ў чэрвені ў Івянцы

[1]У суботу 8 чэрвеня ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) адбудзецца агульнабеларуская сустрэча ўдзельнікаў касцёльнага руху Рыцарства Беззаганнай.

Рыцарства Беззаганнай (Militia Immaculatæ) — Марыйны касцёльны рух, створаны ў кастрычніку 1917 года святым Максімільянам Марыяй Кольбэ.

Мэта Рыцарства — навяртанне грэшнікаў, а таксама асвячэнне душаў вернікаў праз заступніцтва Беззаганнай.

Для дасягнення гэтай мэты ўдзельнікі руху прысвячаюць сябе служэнню Панне Марыі, каб Яна праз сваіх «рыцараў» уздзейнічала на іншых людзей.

Праграма сустрэчы:

Увага! Рэгістрацыя ўдзельнікаў абавязковая. Зарэгістравацца неабходна да 6 чэрвеня:

па тэл.: +375 (33) 696 57 17 (Viber; Telegram) – айцец Яраслаў Марыя Банасяк OFMConv, Нацыянальны асістэнт па справах Рыцарства Беззаганнай ў Беларусі

або па электроннай пошце: miasteczkamaryi@gmail.com

Catholic.by [2]