- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Агульнабеларускія дні моладзі пройдуць у Браславе

[1]Віцебская дыяцэзія з нагоды 25-гадовага юбілею ад заснавання запрашае каталіцкую моладзь з усёй краіны на 4-я АГУЛЬНАБЕЛАРУСКІЯ ДНІ МОЛАДЗІ (папярэднія  былі ў Гродне ў 2018 г.) «Моладзь — радасць і надзея Касцёла ў Беларусі». Дні моладзі адбудуцца ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у г. Браславе з 19 па 21 ліпеня 2024 г.

Праграма:

 19.07.2024, пятніца:

20.07.2024, субота:

 21.07.2024, нядзеля:

Узрост удзельнікаў ад 16 гадоў. Начлег будзе ў школе, таму трэба мець з сабой карымат і спальны мяшок.

Пажаданая ахвяра за ўдзел — 25 руб.

Больш інфармацыі і рэгістрацыя будуць пададзены пазней. Сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі ў instagram @ddm.vicebsk.

Шаноўная моладзь і душпастыры, заплануйце свой удзел у гэтай летняй прыгодзе і прыязджайце ў Браслаў. Усіх сардэчна запрашаем да ўдзелу.

З пытаннямі звяртацца па тэл. +375 29 5664833 (WhatsApp, Viber)

E-mail: ddm.vicebsk@gmail.com [2]

Кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі