- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Адышоў у вечнасць тата біскупа Алега Буткевіча (абноўлена)

[1]Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што 15 мая 2021 года адышоў па ўзнагароду да Пана святой памяці Часлаў Буткевіч, тата біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Сп. Чаславу было 76 гадоў. Прычынай смерці стала пнеўманія.

Пахаванне св.п. Часлава Буткевіча адбудзецца ў панядзелак 17 мая ў 11.00 у Браславе.

Выказваем шчырыя спачуванні Яго Эксцэленцыі біскупу Алегу Буткевічу з нагоды смерці таты, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць.

Вечны адпачынак дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі. Амэн.

Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» выражае шчырае спачуванне і словы падтрымкі біскупу Алегу і яго родным. Сп. Часлаў таксама быў ахвярадаўцам і чытачом газеты «Каталіцкі Веснік».