[1]Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 28 мая ва ўзросце 63 год адышоў да Пана кс. пралат Міраслаў Скачыляс, святар Влацлаўскай дыяцэзіі (Польшча), які доўгі час працаваў у Віцебскай дыяцэзіі на розных адказных пасадах.
Пахавальныя набажэнствы пройдуць 31 мая ў пятніцу ў парафіяльным касцёле ў Русаціцах у Польшчы. Пахавальная св. Імша пачнецца ў 12.00.
Кс. Міраслаў Скачыляс распачаў сваю працу ў Віцебскай дыяцэзіі ў 2000 годзе і выконваў сваё служэнне на Віцебшчыне да 2010 года. За гэты час працаваў дэканам Віцебскага Паўднёвага Дэканату, пробашчам парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску, быў вікарыем генеральным Віцебскай дыяцэзіі, уваходзіў у склад Калегіі Кансультантаў і Святарскай Рады Віцебскай дыяцэзіі, уваходзіў у склад Катэдральнай Капітулы Віцебскай дыяцэзіі. Шмат намаганняў прыклаў да адбудовы касцёла ва Ушачах і будовы катэдры Езуса Міласэрнага ў Віцебску.
Давяраем святой памяці кс. пралата Міраслава Скачыляса Божай Міласэрнасці. Няхай Добры Бог адудзячыць яго вечным шчасцем у Нябесным Валадарстве.
Кс. Віктар Місевіч
Канцлер Курыі