[1]Са смуткам паведамляем, што сёння, 17 чэрвеня, перад полудням, адышоў да Пана новапрэзбітэр Кангрэгацыі ксяндзоў-арыяністаў кс. Міхал Лось FDP.
Мы верым, што ён сустрэўся з Уваскрослым Хрыстом, якому так моцна хацеў служыць праз святарства. Дзякуем за ўсе малітвы і падтрымку, паведамляецца на старонцы айцоў арыяністаў у Facebook [2].
Нагадаем, што кс. Міхал прыняў пасвячэнне [3] з рук дапаможнага біскупа Варшаўска-пражскай дыяцэзіі Марка Салярчыка.
Урачыстасці адбыліся ў надзвычайным рэжыме, гэта значыць, што сам Папа Францішак, адказваючы на ліст Галоўнага настаяцеля Кангрэгацыі, удзяліў дыспенсу.
Вечны адпачынак дай яму Пане…
deon.pl [4]
Фота са старонкі айцоў арыяністаў у Facebook