- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Адышоў да Пана а. Станіслаў Памыкала SJ (+абноўлена)

[1]Айцы езуіты са смуткам паведамляюць, што 3 верасня 2022 г. у варшаўскім езуіцкім калегіуме на 73-м годзе жыцця адышоў да Пана а. Станіслаў Памыкала SJ [2]. Меў 57 год манаскага жыцця ў ордэне езуітаў і 45 год святарства.

З 2011 па 2014 гг. служыў у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. А з 2014 года — у Віцебскіх парафіях Святога Антонія Падуанскага і Святога Уладзіслава.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

[3]

Развітанне з айцом Станіславам адбудзецца ў пятніцу 9 верасня ў 11.00 у Нацыянальным Санктуарыі св. Андрэя Баболі ў Варшаве (вул. Ракавецкая, 61), у 13.00 — пахаванне на варшаўскіх могілках Старыя Павонзкі (4-я брама).