Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ванда Ліпская, мама кс. Мікалая Ліпскага, пробашча парафіі Cв. Марыі Магдалены ў Новалукомлі, святара Віцебскай дыяцэзіі.
Ванда Ліпская памерла ва ўзросце 70 гадоў пасля перанесенага захворвання, выкліканага вірусам COVID-19, і 5 тыдняў рэабілітацыі ў шпіталі.
Выказваем шчырыя спачуванні кс. Мікалаю Ліпскаму з нагоды смерці мамы, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане, а святло вечнае няхай ёй свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі вечным. Амэн.
Пятніца, 26 лістапада
Новалукомль, Касцёл св. Марыі Магдалены
18.00 – св. Імша
Субота, 27 лістапада
Лучай, Касцёл св. Юды Тадэвуша Апостала
13.00 – пахавальная св. Імша
Пасля св. Імшы пахаванне на могілках у в. Мышкі.
