- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Адышла ў вечнасць мама кс. Кшыштафа Сілкоўскага SCJ

[1]Віцебская Курыя паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ірэна Сілкоўская, мама кс. Кшыштафа Сілкоўскага SCJ, святара з парафіі св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паставах.

Ірэна Сілкоўская памерла ва ўзросце 95 гадоў.

Выказваем шчырыя спачуванні кс. Кшыштафу Сілкоўскаму SCJ з нагоды смерці мамы, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць.

Пахаванне адбудзецца ў Сувалках, Польшча, 10 жніўня 2024г.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане, а святло вечнае няхай ёй свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі вечным. Амэн.