[1]У ноч з 26 на 27 мая памёр арцыбіскуп Пётр Мальчук, ардынарый Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі. Адбылося гэта ў Гродне, дзе іерарх прымаў удзел у Эўхарыстычным кангрэсе, паведамляе kmc.in.ua [2].
Сёння, у 18 гадзін, будзе адпраўлена св. Імша ў інтэнцыі памерлага, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, пацвердзіў капелан памерлага арцыбіскупа а. Матэуш Адамскі.
25 мая, у другі дзень Эўхарыстычнага кангрэсу, арцыбіскуп Пётр Мальчук адказваў на пытанні журналістаў «Каталіцкага Весніка».
Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» выказвае шчырыя словы спачування.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…