- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Адвэнтавыя рэкалекцыі прайшлі ў парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы

[1]Адвэнт перыяд духоўнага ачышчэння, пакаяння, чакання і надзеі. Гэта час разважанняў, унутранай перамены, духоўнай падрыхтоўкі да Божага нараджэння.

З 5 па 7 снежня ў астравецкай парафіі Адшукання Святога Крыжа прайшлі адвэнтавыя рэкалекцыі. У гэты дні панавала атмасфера радасных і ўзнёслых перажыванняў, еднасці і малітвы.

У гэтым годзе рэкалекцыі праводзіў кс. Ян Рушніцкі пробашч з Каробчыц, які прапанаваў парафіянам на працягу трох дзён прабываць у малітве, разважаць над сваёю вераю, адносінамі з Богам і бліжнім, не толькі паслухаць Божае Слова, але і адказаць самім сабе на канкрэтныя пытанні наконт жыцця, любові, граху, вобраза Бога.

У першы дзень кс. Ян разважаў, што такое рэкалекцыі і колькі яны займаюць часу. Таксама адзначыў, што духоўныя практыкаванні вельмі важныя ў жыцці веруючага челавека. Рэкалекцыяніст заклікаў да стараннай падрыхтоўкі да чакання Божага нараджэння, споведзі, да падрыхтоўкі нашага сэрца. Адзначыў, што ў нашым жыцці вельмі важным з’яўляецца Бог і другі чалавек: “У жыцці мы бываем сляпымі. Сляпата да Бога і да блізкага, не заўважаем Бога, другога чалавека”.

Нагадаў урыўкі з Бібліі, разважаў над імі. Падкрэсліў, што быць з Езусам – значыць стварыць у сваім сэрцы прастору да Яго: праз малітву, разважанні аб Божым Слове і духоўнае ачышчэнне. Прапанаваў у глыбіні свайго сэрца паразважаць над  пытаннем “Дзе, у якім моманце і калі Бог прысутнічаў у маім жыцці?” Расказаў кс. Ян таксама і пра прысутнасць Езуса ў яго жыцці.

[2]

У другі дзень размова ішла аб любові кожнага з нас. Кс.Ян выказаў думку, што выбраць Бога ў сваім жыцці – значыць праслаўляць Яго. Бог нас любіць, мы божае стварэнне.

Зазначыў: “Наша вера без учынкаў яна мёртвая. Хто любіць Бога перапрашае Яго: праз споведзь, вызнаванне сваіх грахоў, дзякуе Яму, просіць прабачэння за свае грахі, просіць дапамогі, умее   праслаўляць Бога, любіць бліжняга свайго”.

Падкрэсліў “Любіць значыць жадаць дабра другому чалавеку”.

У апошні дзень рэкалекцый паразважалі “Ці я годны стать перад Езусам?” аб змене свайго жыцця, как сустрэча з Езусам была добрай, спакойнай, шчаслівай, каб кожны з нас атрымаў вечнае жыццё.

На працягу трох дзён удзельнікі рэкалекцый мелі магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі.

У апошні дзень рэкалекцый парафіяне разам з пробашчам Юрыем сардэчна падзякавалі ксяндзу Яну за ахвяраваны час і адкрытыя нанова праўды веры — такія простыя, але такія важныя для кожнага з нас.

Вольга Заянчкоўская, тэкст і фота