- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Адвэнтавыя рэкалекцыі для дарослых пройдуць у Оршы

[1]У перыяд радаснага чакання на прыйсце Збаўцы запрашаюць студэнтаў, працуючых, усім каму 18+, на рэкалекцыі «Святло свеціць у цемры». Духоўныя практыкаванні з 13 па 15 снежня ў Оршы правядуць а. Віктар Мялешка OFMConv (+375297725678) і кс. Яўгеній Шымановіч.

Умовы ўдзелу ў рэкалекцыях:
1) абавязкова прысутнічаць ад пачатку да канца (пачатак у пятніцу а 21.00, заканчэнне ў нядзелю а 14.00)
2) падчас гэтых дзён не карыстацца мабільнымі тэлефонамі

З сабой неабходна мець: Біблію, ружанец, блакнот/сшытак і ручку, зменны абутак або тапачкі

Месца: г. Орша, вул. Савецкая, 6

Кошт: ахвяра дабравольная

Рэгістрацыя тут>>  [2]

Кантакт: +375297725678 [3] — а. Віктар Мялешка OFMConv