- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Адвэнт — гэта радасць! 7 натхняльных цытат Пантыфікаў

[1]Адвэнт можа напоўніць вас радасцю і надзеяй. Пра гэта вам нагадаюць некалькі важных выказванняў апошніх Рымскіх Пап.

2020 год — сапраўдная бітва для многіх з нас. Але Адвэнт — гэта час, які ўносіць шмат надзей і чаканняў у наша жыццё. Таму гэта, напэўна, лепшы спосаб скончыць гэты бурны год.

Варта ацаніць прыгажосць гэтага перыяду і абудзіць надзею на лепшыя дні. Папы нашага часу і іх выказванні пра Адвэнт могуць дапамагчы ў гэтым. Прачытайце, што яны сказалі пра гэты цудоўны літургічны перыяд, і няхай гэтыя словы натхняюць вас.

Папа Францішак

  1. Адвэнт — гэта час прыняць Пана, які прыходзіць на сустрэчу з намі; час зазірнуць у будучыню і падрыхтавацца да прыйсця Хрыста.
  2. Перыяд Адвэнту, які мы пачынаем сёння зноў, вяртае нам перспектыву надзеі — надзеі, якая не расчаруе, бо заснавана на Божым Слове. Гэтая надзея не расчаруе, бо Госпад ніколі не расчароўвае! Ён верны! Ён не расчаруе! Давайце адчуем, падумаем пра гэтую прыгажосць!

 Папа Бэнэдыкт XVI

  1. Цудоўнае заданне на Адвэнт: абудзіць дабрыню ва ўспамінах, і праз гэта — адчыніць дзверы надзеі.
  2. Гэты Адвэнт заклікае нас затрымацца ў цішыні, каб зразумець пэўную прысутнасць. Ён запрашае нас зразумець, што пэўныя падзеі штодзённага жыцця — гэта знакі, якія нам дае Бог.
  3. Адвэнт — гэта ў поўным духоўным сэнсе гэтага слова перыяд надзеі, у якім увесь Касцёл пакліканы стаць Надзеяй для сябе і для свету.

Папа Ян Павел ІІ

  1. Адвэнт — гэта сінонім надзеі: не марнае чаканне нейкага безасабовага Бога, але канкрэтны і надзейны давер у вяртанні Таго, хто ўжо прыйшоў да нас, «Жаніха», які сваёй крывёю запячатаў вечны запавет з чалавецтвам.
  2. Такім чынам, Адвэнт, калі можна так сказаць, — гэта інтэнсіўная падрыхтоўка да рашучага прыняцця Таго, Хто ўжо прыйшоў, Таго, Хто прыйдзе, і Таго, Хто пастаянна прыходзіць.

Па матэрыялах credo.pro [2]