- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Адпачынак, спаборніцтва і малітва. Міністранты сустрэліся ў Жодзіне

p1080856 [1]«Галоўнае — не перамога, а паяднанне» — менавіта пад такім дэвізам прайшло традыцыйнае спатканне міністрантаў у Жодзіне 10-11 красавіка. Такія сустрэчы сталі звычайнымі для каманд з марыянскіх парафій Жодзіна, Барысава і Мінска, а вось прадстаўнікі Маладзечна і Полацка прынялі ўдзел ў турніры ўпершыню, паведамляе catholic-zhodzina.by [2]. Але ж змены адбыліся не толькі ў складзе ўдзельнікаў, але і ў самой праграме мерапрыемстваў.

Адным з сюрпрызаў для хлопцаў стала наведванне матча “БАТЭ-Славія” напярэдадні турніра. Гэта было не толькi прыемным баўленнем часу, але і паўнавартасным майстар-класам для міністрантаў, якіх саміх назаўтра чакалі спаборніцтвы па футболе.

Але ж аб футболе крыху пазней, бо а 9 гадзіне раніцы 11 красавіка каманды сабраліся на інтэлектуальную гульню, падчас якой ім прыйшлося адказваць на пытанні, якія тычыліся літургічных ведаў. Пытанні былі зусім няпростымі, але ўсе каманды спраўляліся з імі на “выдатна”, і нават самыя малодшыя ўдзельнікі прымалі актыўны ўдзел у супольных абмеркаваннях.

img_1481 [3] p1080883 [4]

Вядома, што лепшым адпачынкам з’яўляецца змена дзейнасці, таму зусім лагічна наступным пунктам праграмы стала выпрабаванне лоўкасці – настольны футбол. Менавіта гэтае спаборніцтва – сапраўдная “фішка” сустрэчы, бо не ў кожнай парафіі ёсць гэта цудоўная гульня, і таму госці заўжды асабліва радуюцца менавіта ёй, хоць звычайна саступаюць у гэтым відзе спаборніцтваў камандзе гаспадароў.

p1080873 [5]

Галоўным момантам сустрэчы, безумоўна, стала святая Імша, на якой а. Андрэй Сідаровіч MIC, папярэджваючы наступны пункт праграмы, cваім казаннем стараўся данесці да хлопцаў думку пра тое, што сапраўдная сіла – у адзінстве, нават калі гаворка ідзе аб супрацьстаянні на футбольным полі. Асобным чынам ён падкрэсліў, што мэта такіх сустрэч – зусім не перамога той ці іншай каманды, зусім не спаборніцтвы і розыгрыш кубка, а паяднанне, сапраўднае паяднанне ў хрысціянскай любові.

img_1606 [6]

З такім настроем каманды накіраваліся ў жодзінскую школу №8, дзе іх ужо чакалі заўзятары – парафіяльныя дзяўчаты ды некаторыя бацькі, а таксама сапраўдны рэферы – жодзінская парафіянка, якая мае дыплом лепшага футбольнага суддзі Беларусі 2010 года. Матчы праходзілі ў ведьмі відовішчнай атмасферы, да апошняй хвіліны было невядома, хто ж пераможа. Фінальныя два матчы вывелі на першае месца ў агульным заліку полацкую каманду. На другім месцы — каманда з Маладзечна, трэцяе падзялілі паміж сабой Мінск і Жодзіна, а “драўляным медалістам” на гэты раз стала каманда Барысава.

img_1693 [7]

img_1630 [8]

Канешне, па выніках турніру нехта быў засмучаны, нехта ажно танчыў ад радасці, але ж асноўная задумка сустрэчы ўсё ж такі прабівалася скрозь вынікі і месцы: калі напрыканцы ўсе ўзяліся за рукі і ў адзін голас сталі маліцца “Ойча наш”, стала канчаткова зразумела, што галоўнае – гэта не перамога, а паяднанне.

Паліна Грыб
Больш фота на catholic-zhodzina.by [2]