[1]Вернікі Палескага санктуарыя Маці Божай Лагішынскай просяць дапамогі ў аднаўленні касцёльнага даху.
Касцёл святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Лагішыне з’яўляецца дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, апякункі Пінскай дыяцэзіі. Многія дзесяцігоддзі людзі з розных куткоў Беларусі пілігрымуюць у Лагішын, каб маліцца перад Цудадзейным Абразом Маці Божай.
Першапачаткова запланаваны працы па аднаўленню касцёльнага даху. Плошча рамонту даха складае 560 кв.м. Кошт усёй працы складае 50 000 бел. руб. Удалося заключыць дамову з адказнай фірмай, якая спецыялізуецца ў гэтай сферы і цешыцца добрымі водгукамі сваёй працы. На мінулым тыдні ўжо распачаліся працы па замене даха і паспяхова працягваюцца. Спадзяемся, што да лагішынскіх урачыстасцяў, у гонар Каралевы Палесся, што адбываюцца штогод 21-22 жніўня, справімся.
Замена касцёльнага даха з’яўляецца адной з неабходных прац па аднаўленню касцёла. Мы можам і жадаем правесці не толькі замену даха, але і іншыя працы па аднаўленні ўнутранай часткі касцёла. На запланаваныя працы ў нас яшчэ недастаткова сродкаў.
Дзякуем усім людзям добрай волі, якія ўжо склалі свае ахвяраванні на аднаўленне касцёльнага даху. Таксама звяртаемся з просьбай да ўсіх людзей добрай волі аб малітоўнай і матэрыяльнай падтрымцы.
Для больш падрабязнай інфармацыі можна звярнуцца па нумары +375 29 677-58-70 [2] – сп. Юрый Лабачэўскі.
З належнай павагай, касцёльны камітэт і парафіяне Лагішына
Кожны, хто жадае прыняць удзел у аднаўленні касцёльнага даху, можа пералічыць ахвяру на дабрачынны рахунак парафіі:
РЕЛИГИОЗНАЯ ОБЩИНА «РИМСКО-КАТОЛИЧЕСКИЙ ПРИХОД СВЯТЫХ ПЕТРА И ПАВЛА В ЛОГИШИНЕ»
225740, г. п. Логишин, ул. Томилова, 82
р/с BY98PJCB31355202950010000933
Приорбанк ОАО
ЦБУ 506 г. Пинск, ул. Ленина, 7,
код PJCBBY2X, УНН 200165042
Юрый Лабачэўскі






