- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Адкуль у святых німбы?

У грэцкай і рымскай культуры героі і багі былі прадстаўлены з залатым ззяннем вакол галавы. А хрысціяне ў пачатку Касцёла адлюстроўвалі сваіх святых у лаўровых вянках.

[1]

Мазаіка ў Аквілеі: Перамога прыносіць лаўровы вянок і пальмавую галінку тым, хто «скончыў гонку, захаваў веру»

Пачынаючы з IV стагоддзя, гэтыя традыцыі былі аб’яднаны, і залаты арэол стаў галоўным візуальным знакам святасці намаляванай асобы. Бог — крыніца святла, і Яго святло ззяла ў Яго святых.

[2]

Ёсць некалькі відаў німбаў. Бог часам малюецца з трохвугольным німбам, які відавочна сімвалізуе Тройцу. Німб вакол галавы Езуса закруглены і часам утрымлівае крыж: тры перакладзіны крыжа таксама адносяцца да сімволікі Тройцы.

[3]

Святыя і анёлы маюць круглыя ​​німбы. Німб Марыі часам складаецца з 12 зорак.

[4]

У сваю чаргу, квадратны арэол азначае чалавека, які быў яшчэ жывы, калі з’явілася выява. Часам гэта быў сам аўтар. І таму яны ўяўлялі чалавека, які ўспрымаўся як святы, з-за яго пабожнага жыцця.

[5]

Папа Пасхалій I, мазаіка з базылікі святой Еўпраксіі (Пракседы) у Рыме

Дзіўна, але ў д’ябла таксама ёсць німб! Але — чорны, які сімвалізуе зло. Часам Юда Іскарыёт таксама намаляваны з чорным арэолам, таму што «сатана ўвайшоў у яго» (Ян 13, 27).

[6]

Джота, здрада Юды Іскарыёта («30 сярэбранікаў»)

Па матэрыялах credo.pro [7] і pl.aleteia.org [8]