- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Адкрыты запіс на аднадзённую сямейную пілігрымку ў Будслаў

[1]Рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame з радасцю запрашае ўсе хрысціянскія сем’і узяць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Пілігрымка аднадзённая, выходзіць 4 ліпеня а 10-й гадзіне з вёскі Пузыры Мядзельскага раёна. Шлях складае каля 15 км.

Праграма пілігрымкі:

Натхненням для тэмы сямейнай пілігрымкі стаў вобраз маскота Юбілейнага года – Лючэ. Паводе слоў Арцыбіскупа Рына Фізікела, мэтай стварэння Лючэ сталі намаганні Рымска-каталіцкай царквы па ўсталяванні сувязі з поп-культурай, такой дарагой нашай моладзі. Цікава, што правобразам анімэ-маскота стала бл. Кьяра Лючэ Бадано, з прынцыпамі жыцця якой змогуць пазнаеміцца пілігрымы пад час канферэнцый.

Пад час забаўляльнай праграмы дзеці даведаюцца аб тым, што кожная элемент адзення Лючэ мае свае значэнне і каштоўнасць. Мамы з маленькімі дзецьмі змогуць удзельнічаць у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку або ў дапамозе на кухні.

Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што будзе пастаяннае транспартнае і медыцынскае суправаджэнне.

Запісацца ў пiлiгрымку можна на сайце end.of.by [2]

Тэлефон для даведак: +375 (44) 719 82 43 — Алiна і Максім Угорыч