- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Адкрыта рэгістрацыя на IV Майстэрню літургічнага спеву, якая пройдзе ў Івянцы

[1]13–15 сакавіка 2026 года пры кляштары айцоў францішканаў канвентуальных у Івянцы пройдзе ўжо чацвёртая Майстэрня літургічнага спеву – сустрэча касцёльных музыкантаў і аматараў літургічнай музыкі, якія жадаюць удасканаліць сваё служэнне падчас Літургіі і паглыбіць яе перажыванне.

«Калі вы хацелі перажыць нешта глыбокае і прыгожае падчас Вялікага посту і чакалі знак – вось ён», – заахвочваюць арганізатары.

Сустрэча пройдзе 13–15 сакавіка 2026 года ў Івянцы (Валожынскі дэканат, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) пры францішканскім кляштары святога Антонія Падуанскага.

Па сваёй задуме Майстэрня літургічнага спеву ўяўляе сабой цыкл фармацыйных сустрэч для кантараў, удзельнікаў касцёльных хораў і ўсіх тых, хто праз спеў адкрывае прыгажосць і глыбіню літургіі, які прапануе магчымасць удасканаліць музычныя навыкі і літургічныя веды, узбагаціцца духоўна і быць у жывым кантакце з аднадумцамі.

«Праграма “міні-майстэрні» вельмі насычаная і прадугледжвае перадусім вакальна-харавыя рэпетыцыі і штодзённы ўдзел у святой Імшы.

Падчас сустрэчы пройдзе таксама духоўная канферэнцыя, кантарскі майстар-клас і адарацыя. Запланаваны і супольны вольны час», – паведамляюць арганізатары.

Да 6 сакавіка адкрыта рэгістрацыя ўдзельнікаў сустрэчы. Форма анлайн-заяўкі даступная па СПАСЫЛЦЫ >>> [2].

Умовы ўдзелу:

Павел Бранавец, тэкст;
Фота: архіў Майстэрні літургічнага спеву, Марыям Джавад