- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Працягваецца запіс на сямейную пілігрымку ў Будслаў

poster [1]Рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre-Dame” з радасцю запрашае ўсе хрысціянскія сем’і прыняць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Інфармацыя пра пілігрымку:

1. Пілігрымка аднадзённая (1 ліпеня).
2. Пілігрымка будзе выходзіць з в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава).
3. Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку.
4. Маці з маленькімі дзецьмі могуць прыняць удзел у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку ці ў дапамозе на кухні.
5. Будзе арганізавана дасканалае транспартнае суправаджэнне (заўсёды можна будзе пад’ехаць да прыпынку).
6. Будзе арганізавана дасканалае медычнае суправаджэнне (заўсёды можна будзе звярнуцца за медычнай дапамогай як у дарозе, так і на прыпынку).
7. Запісацца ў пілігрымку можна тут >> [2]. Запіс да 25 чэрвеня.

piligrymka [3]

Першая сямейная пілігрымка. Будслаў, 2015

«Плюсы» такой пілігрымкі:

• Ушанаванне Маці Божай, якая з’яўляецца галоўнай заступніцай руху “Equipes Notre-Dame”.
• Магчымасць прыняць удзел у аднадзённай пілігрымцы ўсёй сям’ёй.
• Адсутнасць «выпадковых турыстаў».
• Лепшая арганізаванасць.
• Агульная духоўнасць і адпаведна тэмы канферэнцый.
• Усталяванне больш цесных адносін паміж хрысціянскімі сем’ямі.
• Сумесная малітва ў інтэнцыях кожнай сям’і.
• Урачысты ўваход у Будслаў пад гімн Маці Божай «Магніфікат».

Усю актуальную інфармацыю па пілігрымцы можна знайсці ў групе УКантакце [4] і на сайце [5].

Тэлефоны для даведак: +37525 9262586, +37529 5129684

Аліна і Максім Угорыч