- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Адбудзецца пілігрымка з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Рось

[1]5 жніўня адбудзецца ХХI пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі. Дэвіз сёлетняй пілігрымкі – “Імкніцеся да спакою з усімі і да святасці” (Гбр 12, 14).

Другі год запар пілігрымка выйдзе не з Гродна, а з Вялікіх Эйсмантаў і працягнецца не два дні, як раней, а адзін. Яе маршрут наступны: Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось.

Пілігрымка пачнецца малітвай у касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах. Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Запісацца можна да 4 жніўня па спасылцы>> [2]

Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

+ 375 29 78 40 572 ксёндз канонік Юрый Марціновіч, кіраўнік пілігрымкі

Праграма пілігрымкі:

Тым, хто жадае даехаць на аўтобусе з Гродна да Вялікіх Эйсмантаў, а затым з Росі да Гродна, просьба абавязкова ўказаць гэта падчас запісу ў пілігрымку.

Аўтобус з Гродна ў Вялікія Эйсманты адправіцца ў 7.00 з плошчы Савецкай (прыпынак крама “Баторыя”). Вялікая просьба не спазняцца.

Аўтобус з Росі ў Гродна адправіцца ў 20.30 з аўтавакзала ў Росі (знаходзіцца насупраць плябаніі) і давязе да плошчы Савецкай (прыпынак крама “Баторыя”).

Grodnensis.by [3]