[1]2 лютага ў Шаркаўшчынскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа прайшла адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта. Падчас чування людзі рознага ўзросту спрабавалі адказаць на пытанні: Якое маё жыццё з Богам? Чаму жыццё не можа быць чарадой адных поспехаў? Што я зрабіў на карысць свайго бліжняга, а не дзеля сваёй карысці? Якім сваім учынкам я пакрыўдзіў Езуса?
Менавіта 2 лютага, калі Каталіцкі Касцёл адзначае дзень кансэкраваных асоб, падчас адарацыі вернікі асабліва маліліся за законнікаў, дзякавалі Богу за людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу і людзям.
Ініцыятарам адарацыі выступіла моладзь. Маладыя людзі разам з пробашчам кс. Максімам Бачарнікавым падрыхтавалі спевы і тэксты разважанняў.
Пасля заканчання набажэнства шмат вернікаў выказалі словы ўдзячнасці моладзі за падрыхтоўку адарацыі.
кс. Максім Бачарнікаў