[1]У Міжнародны дзень абароны дзяцей і Сусветны дзень бацькоў, якія адзначаюцца пад эгідай ААН, губернатарства Ватыкана паведаміла, што сёлетнія ўпрыгажэнні для каляднай ёлкі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане стануць выразам дзіцячых мараў. Яны будуць вырабляцца ў рамках маштабнага тэрапеўтычнага артпроекта. Пра яе аздабленне паклапоціцца Фонд Лене Тун, які арганізуе майстар-класы па арт-тэрапіі ў педыятрычных аддзяленнях па ўсёй Італіі, піша Vatican News [2].
Калядная ёлка, ахвяраваная муніцыпалітэтам Тэранова-дзі-Паліна з правінцыі Патэнца, будзе ззяць спадзяваннямі дзяцей, якія знаходзяцца ў італьянскіх бальніцах, марамі, якія ствараюцца з гліны маленькімі рукамі і вялікай сілай духу. Дзякуючы гэтай ініцыятыве плошча Святога Пятра стане фонам для агульнай гісторыі. Гісторыі стойкасці і надзеі, якая дае голас дзецям і іх незвычайнаму жаданню жыць — і ўсім тым, хто штодня пераадольвае цяжкасці, ператвараючы ўніверсальны сімвал каляднай ёлкі ў гісторыю надзеі і будучыні.
Заснаваны ў 2006 годзе, Фонд Лене Тун прапануе бясплатныя і пастаянныя паслугі арт-тэрапіі праз кераміку, галоўным чынам у аддзяленнях дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Сёння па ўсёй Італіі існуе 56 майстар-класаў у 36 вядучых медыцынскіх установах, і за 20 гадоў дзейнасці больш за 80 тысяч дзяцей і іх сем’яў знайшлі ў гэтым працэсе прастору для самавыяўлення, палягчэння пакут і зносін.
Кожнае ўпрыгожванне з’яўляецца адлюстраванне часцінкі свету іх мараў, якая ўвасабляе вялікі праект «Свет, якога я жадаю». Гэта агульная гісторыя, народжаная з сэрцаў маленькіх пацыентаў, з іх самых патаемных думак і эмоцый. У майстар-класах па керамічнай тэрапіі кожны выраб становіцца голасам, марай, бачаннем будучыні.
Пераклад Марыны Ткач
