- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Абрана новае кіраўніцтва Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. Новага кусташа павіншаваў біскуп Буткевіч

[1]13 ліпеня, у другі дзень працы Каптітула Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, які напярэдадні з благаслаўленнем Апостальскага нунцыя [2] ў нашай краіне распачаў працу ў Новай Баравой, было абрана новае кіраўніцтва Кустодыі.

На агульным сходзе беларускіх капуцынаў былі падведзены вынікі жыцця і дзейнасці братэрскай супольнасці за апошняе трохгоддзе, на працягу якога ўжо другі тэрмін яе кусташам заставаўся [3] брат Алег Шэнда OFMCap. Пасля справаздачы ў адпаведнасці са статутам адбыліся выбары новага кіраўніцтва Кустодыі.

Новым кусташам Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў удзельнікі Капітула выбралі брата Андрэя Букштана OFMCap.

Госцем капітула ў гэты асабліва важны для супольнасці дзень стаў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. [4]

У прамоўленай падчас святой Імшы гаміліі кіраўнік каталіцкага епіскапату краіны заахвоціў братоў памятаць пра фундамент, закладзены папярэднімі пакаленнямі веруючых у Беларусі.

Біскуп Буткевіч таксама павіншаваў новаабранае кіраўніцтва Кустодыі, пажадаўшы братам капуцынам, а асабліва новаму кусташу і яго раднікам, паслухмянасці нахненням Святога Духа.

Тым часам праца Капітула працягваецца, і браты просяць аб малітве ў інтэнцыі іх супольнасці. [5]

Брат Андрэй Квяцінскі OFMCap, Catholic.by [6]