[1]Біскупы, якія нядбайна ставяцца да высвятлення выпадкаў сексуальнага насілля над дзецьмі, будуць вызваляцца ад пасады.
Гэта вынікае з дакументу «Come una madre amorevole» (Як любячая Маці), выдадзенага Папам Францішкам 4 чэрвеня 2016 года ў форме “Motu proprio”. Такім чынам Пантыфік пажадаў узмоцніць прыхільнасць Касцёла да абароны непаўналетніх.
У дакуменце, Францішак нагадвае, што сярод “сур’ёзных прычын”, якія вядуць да вызвалення біскупа ад пасады, называецца марудлівасць у ажыццяўленні паўнамоцтваў, у прыватнасці, як кажа дакумент “Sacramentorum Sanctitatis Tutela” Яна Паўла, у дачыненні да спраў, звязаных з сексуальным насіллем у адносінах да непаўналетніх і асоб дарослых з абмежаванымі магчымасцямі.
Тэкст дакументу падзелены на 5 артыкулаў. У ім гаворыцца, што кампетэнтная дыкастэрыя Рымскай курыі, калі атрымае сур’ёзныя доказы, павінна пачаць расследаванне, якое можа прывесці да дэкрэту аб вызваленні іерарха ад пасады. Канчатковае рашэнне, аднак, заўсёды прымае Папа.