- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

ААН: Святы Пасад у абарону палестынскіх бежанцаў і UNRWA

[1]Святы Пасад у ААН заклікаў абараніць мандат Агенцтва ААН для дапамогі палесцінскім бежанцам і арганізацыі работ на Блізкім Усходзе (UNRWA) і ўзмацніць яго падтрымку.

Пастаянны назіральнік Святога Пасада пры ААН, арцыбіскуп Габрыэле Кача, выступаючы на 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі, выказаў глыбокую занепакоенасць напружанасцю на Блізкім Усходзе. Ён пацвердзіў падтрымку рашэння аб існаванні дзвюх дзяржаў – Ізраіля і Палесціны, якія жывуць у міры і бяспецы, і падкрэсліў, што сапраўдны прагрэс дасягаецца праз дыялог, а не сілу.

Ватыканскі дыпламат высока ацаніў жыццёва важную місію UNRWA, якое больш за 70 гадоў аказвае гуманітарную дапамогу, уключаючы адукацыю і медыцынскія паслугі, у Ліване, Сірыі, Іарданіі і Палесціне.

Арцыбіскуп Кача асудзіў напады на аб’екты Агенцтва, заклікаў паважаць міжнароднае гуманітарнае права і забяспечыць бесперашкодны доступ для дапамогі.

Было падкрэслена, што дзейнасць UNRWA павінна грунтавацца на прынцыпах гуманнасці, нейтральнасці і незалежнасці. Святы Пасад заклікаў усе дзяржавы ўмацаваць палітычную і фінансавую падтрымку Агенцтва, бо яно з’яўляецца адзінай крыніцай дапамогі для соцень тысяч палесцінцаў. Любыя змены ў мандаце UNRWA павінны адбывацца ў рамках Генеральнай Асамблеі, адлюстроўваючы волю ўсёй міжнароднай супольнасці.

Кс. Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News [2]