9 верасня ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбудзецца спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. Дэвізам сустрэчы будуць словы з Евангелля паводле Яна (14, 6): “Я — дарога і праўда, і жыццё, – кажа Пан”.
Праграма:
10.00 – Эўхарыстыя, благаслаўленне на новы катэхетычны год
11.00 – 11.20 – кава, гарбата
11.20 – 11.50 – “Святы Язафат Кунцэвіч. Вядомы і невядомы” — тэматычная сустрэча. Алена Татун, катэхетка і закрыстыянка парафіі Святой Тройцы ў Канстанцінаве (Глыбоцкі дэканат). Скончыла тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, кваліфікацыя — катэхет і кантар.
12.00 – 12.30 – пытанні і прапановы
12.30 – 13.15 – абед
13.30 – 14.45 – “Біблійны хаўрус”
Заканчэнне.
