Жадаеце «падкачаць» свой унутраны стан? Маліцеся. І памятайце, што, як і ў любой спартыўнай дысцыпліне, тут важныя сістэматычнасць, добры трэнер і крутое абсталяванне.
Прапануем 7 гаджэтаў, якія павінны быць у кожным «духоўным спартзале».
[1]Ружанец
Названы Псалтырам Найсвяцейшай Панны Марыі, ён перад кожнай бітвай «навучыць рукі бою» (Пс 143, 1). 50 «Вітай, Марыя» можна адмаўляць у дзясятках варыяцый ад серафіцкіх і кармеліцкіх камбінацый да фацімскіх таямніц або Пампейскай Навэнны. Чытаць Ружанец заахвочваюць экзарцысты, містыкі, Пантыфікі і стыгматыкі. Даступныя цяпер у форме пярсцёнка, бранзалета, у памеры крэдытнай карты ці ў mp3-фармаце, ён радуе вока не толькі святарам і манахам, але і модным стылістам на сусветных паказах.
[2]Каронка да Божай Міласэрнасці
Хуткая і інтэнсіўная. Разам з прыгожымі карункамі, Каронка да Божай Міласэрнасці складае галоўны экспартны тавар з маркай “Зроблена ў Польшчы”. І, хоць афіцыйна яна з’явілася на рынку не так даўно, але стала неад’емнай часткай дня для мільёнаў католікаў на ўсіх кантынентах.
[3]Ружанец/Камбаскіні
Калі вузел разумець як адзінку хуткасці, то 33 вузельчыкі на стандартным ружанцы — гэта хуткасная дарога да нястомнай малітвы. Пастаянна звяртаючыся да Госпада, мы наследуем Яго малітву ў Гетсіманіі, дзе Ён «тое самае казаў слова» (Мк 14, 39), а таксама малітву сляпога з-пад Ерыхона, які гучна і няспынна крычаў, нягледзячы на тое, што многія спрабавалі прымусіць яго замаўчаць. Словы «Госпадзе Езу Хрысце, змілуйся нада мной грэшным», або нават само імя «Езус» трэба прамаўляць у рытм удараў сэрца або ў тэмпе дыхання. Хоць гэты ружанец — прэрагатыва ўсходняга хрысціянства, ён становяцца ўсё больш папулярным і на захадзе, і нават у некаторых пратэстанцкіх супольнасцях.
[4]Брэвярый/Літургія гадзін
Яшчэ адна порцыя практыкаванняў на сістэматычнасць. Літургія гадзін, або штодзённая малітва люду Божага, адпраўляецца не толькі ў адпаведнасці са зменамі пораў года, але і ў адпаведнасці да розных гадзін дня і ночы. Гэты сярэднявечны гадзіннік ад самога світання ўводзіць нас у нябесную рэальнасць і асвячае час, пакуль не сцямнела.
[5]Абраз
Чымсьці нагадвае стэрэагарнітур: з аднаго боку — выказвае боскі сэнс, з другога — сама слухае. Як тлумачыць тэалогія абразоў, гэты святы вобраз забяспечвае верным зносіны са святымі, і пад іх заступніцтвам дапамагае паглыбіць уласнае духоўнае жыццё. Таму, нават нягледзячы на зацвярджэнне гісторыкаў, традыцыя малявання абразоў не даходзіць да апостальскіх часоў, часам варта сузіраць гэтыя выдатныя абліччы.
[6]Свечка
Пра гэтыя гаджэты мы часта забываемся, хоць яны застаюцца неад’емным атрыбутам ў літургіі Касцёла: ліхтары, грамніцы, пасхал, лампады… Падпаленая свечка — гэта сімвал узнясення душы да Бога; прыкмета прысутнасці Таго, каго мы называем Святлом Свету і Святлом для прасвятлення язычнікаў. І, перш за ўсё, гэта іскра, якая павінна ўзмацняць святло веры ў нас саміх.
[7]Генафлекторый (кленчнік)
Як яшчэ можна маліцца? На каленях! А каб не нанесці свайго зямнога абалонцы занадта непрыемнасцяў, клапоцімся аб гэтым з дапамогай крошкі дызайну. На фота — генафлекторый, на якім не толькі з камфортам праходзяць гадзіны малітвы, але і задрамаць лёгка.
Паводле stacja7.pl [8]