- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

5-6 верасня адбудзецца ХІ пешая пілігрымка з Магілёва ў Бялынічы (+праграма пілігрымкі)

[1]5–6 верасня адбудзецца традыцыйная ХІ пешая пілігрымка з Магілёва ў Бялынічы, якая сёлета будзе доўжыцца два дні. Вернікі Магілёўскага рэгіёна зноў накіруюцца да святыні, вядомай цудадзейным абразом Маці Божай Бялыніцкай.

Бялынічы — месца, якое на працягу стагоддзяў славілася асаблівай пашанай да Маці Божай. Мясцовы абраз быў другім на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які атрымаў папскія кароны — яго каранацыя адбылася ў 1761 годзе, пасля Жыровіцкай іконы.

Праграма пілігрымкі:

5 верасня, субота

6 верасня, нядзеля

Пілігрымам неабходна мець з сабой спальнік і карымат.

Для ўдзельнікаў пешай пілігрымкі будзе арганізаваны даезд у Магілёў 6 верасня пасля ўрачыстасці. Аўтобус ад’едзе ад капліцы Маці Божай Бялыніцкай.

Увага: анлайн-рэгістрацыя трывае да 1 верасня. Зарэгістравацца можна ТУТ>> [2]Таксама на афіцыйным плакаце пілігрымкі размешчаны QR‑код для рэгістрацыі, праз які кожны жадаючы можа хутка і зручна запісацца на ўдзел.

[3]

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адказны за Магілёўскі рэгіён, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, сардэчна запрашае ўсіх вернікаў Беларусі прыняць удзел у ХІ пешай пілігрымцы і ў адпустовай урачыстасці ў Бялынічах.