[1]Сустрэча паміж Янам Паўлам II і Эн Одрэ адбылася 4 чэрвеня 1981 года, на наступны дзень пасля таго, як Папа пакінуў шпіталь.
13 мая 1981 года на плошчы Святога Пятра Алі Агджа параніў Яна Паўла ІІ. Але адна з куль трапіла ў іншага чалавека — амерыканку Эн Одрэ (Ann Odre), якая нарадзілася ў адзін дзень з Папам, а яе маці была з Вадавіц.
Мара ўбачыць Папу
Эн Одрэ (у дзявоцтве Адшывольскі) нарадзілася ў 1923 годзе ў ЗША. Яна была паспяховай уладальніцай салона прыгажосці, але яе марай была пілігрымка ў Рым.
13 мая 1981 года яна стаяла на крэсле на плошчы Святога Пятра, каб лепш разгледзець твар Святога Айца. Пачуўшы стрэл, яна адчула боль у грудзях і ўпала. На яе блузцы з’явілася кроў, але ніхто не заўважыў, што яна параненая.
«Ведала, што нешта трапіла ў цела, але не ўсведамляла, што гэта куля», — успамінала яна.
Сустрэча з Папам
Эн перанесла чатыры аперацыі. Калі Ян Павел ІІ вярнуўся з клінікі, ён папрасіў сустрэчы з ёй. Яна была вельмі слабай, але прыехала ў Ватыкан на інвалідным крэсле.
Папа сказаў: «Мне шкада, што вы пакутуеце за мяне». Са слязамі на вачах Эн адказала яму па-польску. Пантыфік быў здзіўлены — аказалася, што яе маці Кацярына была родам з Вадавіц, таксама як і Кароль Вайтыла.
Сама Эн нарадзілася 18 мая, у адзін дзень з Янам Паўлам ІІ, але на тры гады пазней. Яна змяніла прозвішча з Адшывольскі на Одрэ.
Сяброўства да канца жыцця
Эн даравала забойцу, казала: «Малюся за брата, які мяне параніў, і шчыра даравала яму». Яна перапісвалася з Папам, пасылала яму паштоўкі на святы і дні нараджэння.
Калі б Эн не ўзлезла на крэсла, куля трапіла б у галаву. Яна памерла ў 1997 годзе, застаўшыся сябрам Яна Паўла ІІ назаўжды.
«Усё адбываецца дзеля чагосьці. Некалі мы даведаемся, чаму», — казала яна.
Паводле Aleteia.pl [2]
Пераклад і адаптацыя: catholicnews.by [3]