- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

30 пытанняў «пра гэта». У Мінску прайшоў «Дыялог з Мітрапалітам» на складаныя маральныя тэмы (+відэа)

[1]6 лютага ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены прайшла сустрэча моладзі з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам у выглядзе дыялогу на тэму «Касцёл і сям’я. Складаныя маральныя пытанні», паведамляе партал Catholic.by [2].

Падчас сустрэчы ў Чырвоным касцёле Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з дапамогай душпастыра моладзі ксяндза Кірыла Бардонава, спецыяліста ў галіне кананічнага права, і душпастыра сем’яў ксяндза Сяргея Дабрагоста з супольнасці Місіянераў Святой Сям’і за паўтары гадзіны адказаў на тры дзясяткі пытанняў, якія былі па сэнсе падзелены на групы.

[3] [4]

Паколькі кожны чалавек так ці інакш сустракаецца з гэтым у жыцці, мы прапануем відэазапіс размовы з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, які адказвае на хвалюючыя ўсіх пытанні.

Віталій Палінеўскі, фота
Кс. Аляксандр Улас, відэа