- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

21 мая Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Папам Францішкам

lukaszenka [1]21 мая 2016 года Аляксандр Лукашэнка наведае з візітам Дзяржаву Ватыкан. Аб гэтым паведаміла прэс-служба [2] Прэзідэнта Беларусі.

Падчас візіту адбудзецца яго сустрэча з Папам Францішкам. На ёй будзе абмяркоўвацца далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рыма-Каталіцкім Касцёлам.

Аляксандр Лукашэнка наведваў Ватыкан 27 красавіка 2009 г. Тады ў Апостальскім палацы адбылася яго сустрэча і размова з Бэнэдыктам XVI.