[1]Дыяцэзіяльны санктуарый бласлаўлёных пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча ў Росіцы асабліва чакае сваіх пілігрымаў 19 лютага.
У сувязі з сітуацыяй пандэміі каранавірусу просьба да ўсіх, хто прыбывае ў Росіцу, захоўваць масачны рэжым і сацыяльную дыстанцыю не толькі ў касцёле, але і ў транспарце.
Праграма:
- 11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта з магчымасцю споведзі;
- 12.00 – святая Імша;
- 13.30 – працэсія на месца мучаніцтва і заканчэнне ўрачыстасцяў. Для жадаючых будзе падрыхтавана гарбата і невялікі пачастунак.
Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду і пілігрымавання абавязкова неабходна мець пры сабе пашпарт.