- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Малітоўная акцыя “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”. Прамая трансляцыя

[1]Ужо пяты год Дабрачынная Мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай Святой Уршулi Ледухоўскай арганізуе малітоўнае чуванне​ з удзелам дзяцей. Шчырая дзіцячая малітва, якая праслаўляе Бога, самая чыстая.  Сёлетняя юбілейная малітва злучыць дзяцей прысутных ў розных марыйных санктуарыях нашай краіны.

Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы – сусветная ініцыятыва, арганізаваная Папскім фондам “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. ​Галоўная мэта гэтай малітоўнай кампаніі – паказаць, што даверлівая малітва дзяцей можа, як страла, ляцець проста да сэрца Бога і такім чынам змяняць свет. Таму ўявіце, якой моцнай будзе ружанцовая малітва, у якой дзеці будуць разам прасіць аб супакоі і згодзе ў іх сем’ях, народзе і ва ўсім свеце!

У гэтым годзе Віцебскую дыяцэзію будуць прадстаўляць дзеці з Браслаўскай парафіі. Пачатак 18 кастрычніка ў 18.00.