[1]29 жніўня 2026 года парафія Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў аг. Жупраны (Ашмянскі дэканат) разам з Ашмянскім раённым выканаўчым камітэтам запрашаюць вернікаў і гасцей на грандыёзнае свята — 150-годдзе касцёла і доўгачаканы абрад кансэкрацыі храма. Урачыстую Імшу ўзначаліць біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.
Падзея, якую чакалі дзесяцігоддзі, набліжаецца. Гістарычны касцёл у Жупранах, які на працягу паўтары сотні гадоў быў сведкам веры, выпрабаванняў і адраджэння, нарэшце будзе кансэкраваны. Гэта азначае, што святыня атрымае поўнае літургічнае асвячэнне.
Святочная праграма пачнецца з ранішняй адарацыі, каб кожны мог падзякаваць Богу за мінулыя гады і папрасіць благаславення на будучыню. Акульнай кропкай стане гістарычны экскурс у мінулае жупранскай святыні.
Цэнтральная падзея дня — святая Імша з чынам кансэкрацыі касцёла і алтара — распачнецца а 12-й гадзіне.
Арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму не толькі для душы, але і для цела: гасцей чакаюць фуд-корты, кірмаш, бяспройгрышная латарэя ад графа Гутэн-Чапскага, а таксама забаўляльная зона для дзяцей і моладзі. Галоўнай музычнай падзеяй стане канцэрт «150 год надзеі і веры» з удзелам харавых і інструментальных калектываў.
Праграма святкавання:
10.30 — Адарацыя падзякі і праслаўлення
11.30 — Гістарычны экскурс у мінулае Жупранскага касцёла
11.50 — Прывітанне біскупа перад галоўным уваходам у касцёл
12.00 — Святая Імша з абрадам кансэкрацыі касцёла і алтара (узначаліць біскуп Уладзімір Гуляй)
13.30 — Эўхарыстычная працэсія
14.20 — Пачастунак для гасцей (каля касцёла) і бяспройгрышная латарэя ад графа Гутэн-Чапскага.
15.00 — Святочны канцэрт харавой і інструментальнай музыкі «150 год надзеі і веры» (будынак касцёла)
Для камфорту вернікаў прадугледжана:
- Паркоўка — на полі збоку ад касцёла.
- Гістарычныя стэнды і фотазона — на тэрыторыі касцёла.
- Дзіцячы куток — на тэрыторыі араторыя за касцёлам.
кс. Артур Ляшнеўскі