- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

100-годдзе таварыства «Рыцарства Беззаганнай» адсвяткуюць ва Удзеле

[1]9 снежня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ва Удзеле пройдзе сустрэча ўдзельнікаў таварыства «Рыцарства Беззаганнай», створанага св. Максімільянам Кольбэ.

Таварыства было закладзена ў 1917 годзе спачатку як малітоўны рух, а праз некалькі гадоў зацверджана Папам Рымскім. На сёння колькасць членаў міжнароднага таварыства дасягае некалькіх мільёнаў. У Беларусі да таварыства «Рыцарства Беззаганнай» належыць каля дзвюх тысяч вернікаў, дзейнічаючы ў межах парафій і ад іх імя.

Сустрэча ва Удзеле будзе прымеркавана да 100-годдзя супольнасці і 15-й гадавіны яе заснавання ў мясцовай парафіі. Пачатак — у 11.00.

У праграме сустрэчы — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, а таксама святая Імша, падчас якой будзе зачытаны акт прысвячэння сябе, сваіх блізкіх, сем’яў і ўсёй радзімы Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

 catholic.by [2]