[1]Грэка-каталіцкі святар Юстын Бойка з Украіны прапануе парады хрысціянам падчас эпідэміі каранавіруса:
1. Памятайце, што ваша жыццё і ваша смерць знаходзяцца ў руках Бога, таму не адчайвайцеся і не паддавайцеся роспачы.
2. Няхай шчырая малітва будзе бачным знакам прысутнасці Бога.
3. Памятайце пра свайго суседа, якому патрэбна ваша дапамога.
4. Слухайце парады касцельнай улады, бо гэта Хрыстос даручыў ёй весці душы людзей.
5. Слухайце і маліцеся за медыцынскіх работнікаў.
6. Не распаўсюджвайце плёткі і не панікуйце.
7. Звярніце ўвагу на пажылых і адзінокіх людзей і дапамажыце ім.
8. Шмат размаўляйце са сваімі дзецьмі і прысвячайце ім больш часу.
9. У выпадку з’яўлення сімптомаў хваробы, выклікайце лекара і выконвайце яго рэкамендацыі.
10. Памятайце: вірус пройдзе і жыццё будзе працягвацца!
Паводле CREDO [2]