Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у магілёўскай катэдры адбываецца Ружанцовы кангрэс.
У гэтым, 2022 годзе, кнагрэс пройдзе ў суботу, 1 кастрычніка, пад дэвізам “Абвяшчэнне Божага Валадарства і заклік да навяртання”. Мэта сёлетняга, ужо шостага Ружанцовага кангрэса (як, зрэшты, і папярэдніх падобных форумаў) — паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы і хочуць адкрываць тэалагічныя глыбіні, змешчаныя ў яго таямніцах.
Арганізатары запрашаюць узяць удзел у кангрэсе ўсіх ахвотных, а асабліва тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў.
Пачатак Кангрэса ў 10.00, а на заканчэнне святая Імша ў 17.00.
Ружанцовы кангрэс у Магілёве — гэта аднадзённае мерапрыемства, падчас якога мы заслухаем 4 канферэнцыі, звязаных з тэмай кангрэса, і будзем разам маліцца на ружанцы. Вы таксама зможаце коратка засведчыць аб моцы малітвы ружанцовай у асабістым і сямейным жыцці. Для кожнага ўдзельніка будзе падрыхтаваны абед і кнігі.
Удзел бясплатны, на яго мэты можна скласці ахвяру падчас святой Імшы.
Апекуном кангрэсу з’яўляецца біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
Рэгістрацыя абавязковая. Арганізатары просяць паведаміць пра свой удзел да 25 верасня. З радасцю чакаем вас і вашых блізкіх. Просім таксама аб малітве ў інтэнцыі кангрэса.
Кантакты: а. Раман Шульц ОР, тэл. +37529 291-92-11 [2]; schulzop@gmail.com
Адрас:
Катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава
вул. Камсамольская, 4, г. Магілёў