Зварот да ўдзельнікаў СДМ у Кракаве: узгадайце дату свайго хросту

chrzestАрганізатары Сусветных дзён моладзі звяраюцца да ўдзельнікаў, каб узгадалі дату свайго хросту, паведамляе pope2016.com. Падчас св. Імшы на заканчэнне СДМ моладзь апранецца ў белае адзенне, на якім загадзя напіша дату свайго хросту, і з запаленай свечкай у руцэ ўсе разам прачытаюць Credo («Веру ў Адзінага Бога») на лацінскай мове.

«Заклікаем маладых людзей, якія збіраюцца на Дні моладзі, каб выканалі хатняе заданне: узгадалі дату свайго хросту. Мы хочам, каб падчас апошняй Эўхарыстыі гэта досвед, калі былі ахрышчаны, паказаць», — кажа кс. Марэк Хайдыла з секцыі Цэнтральных падзей Аргкамітэту СДМ.

Зарэгістраваныя пілігрымы па дарозе да Campus Misericordiae атрымаюць спецыяльны пакет — белае адзенне і свечку. «Незарэгістраваныя паломнікі, калі ласка, прынясіце з сабой свечкі і ўспомніце дату свайго хрышчэння», — кажа Ганна Хмура з Аргкамітэту СДМ.

«Мы хочам сабе нагадаць, што з’яўляемся ахрышчанымі. У нас розныя мовы, розныя расы, розныя культуры, з розных краін па ўсім зямным шары, але нас аб’ядноўвае тое, што падчас хросту ўпершыню ўсіх нас дакранула Божая міласэрнасць», — кажа кс. Хайдыла.

для друку для друку