ЗША: па прычыне ўрагану біскуп дазволіў людзям не ўдзельнічыць у нядзельнай св. Імшы

Амерыканская рыма-каталіцкая дыяцэзія Пенсакола-Таллахассі, апублікавала на сайце ў інтэрнэце паведамленне свайго ардынарыя.

Біскуп Біл (Уільям) Вак CSC удзяляе ў ім сваім дыяцэзіянам дазвол не ўдзельнічыць у нядзельнай святой Імшы. Прычынай такога рашэння паслужыў непазбежны ўраган «Ірма» і абавязак пакінуць дамы, прадпісаны ў некаторых раёнах дыяцэзіі.

Вобласць, аб якой ідзе гаворка, гэта штат Фларыда. «Калі вы пражываеце ў месцы, якога абавязковыя эвакуацыі не тычацца і ў мясцовых касцёлах здзяйсняюцца набажэнствы, можна, вядома, у іх, як звычайна, браць удзел», – тлумачыць біскуп Вак.

«Самае галоўнае цяпер — гэта бяспека людзей», – піша ён далей. І рэкамендуе сваім дыяцэзіянам, каб схаваліся ў спецыяльных сховішчах.

aleteia.org

для друку для друку