Зоркі харвацкай эстрады стварылі хіт у абарону ненароджаных дзяцей

spewЗоркі харвацкай эстраднай музыкі выкарысталі арыгінальны спосаб барацьбы за жыццё ненароджаных дзяцей і супраць абортаў. Яны стварылі песню і кліп ад імя ненароджанага дзіцяці, якога хочуць забіць ва ўлонні маці. Песня называецца «Želim živjeti» (Хачу жыць).

Усе аўтарскія правы на песню і відэа харвацкія выканаўцы падарылі Экуменічнай малітоўнай ініцыятыве «За ненароджанае жыццё», якая малітвай і асветай змагаецца за забарону абортаў. Песня адразу трапіла ў Харватыі ў спіс хітоў.

Паводле catholicnews

для друку для друку