Зняволеныя танчаць на славу Божую

viazniЗняволеныя папраўчай установы ў правінцыі Себу, што ў Філіпінах, танчаць штодня на працягу гадзіны.

Гэта частка эксперыментальнай рэабілітацыйнай праграмы, прапанаванай Байранам Гарсія, інструктарам турмы. Калектыў назвалі «CPDRC dancers», дзе CPDRC — абрэвіятура поўнай назвы папраўчай установы. У некаторых харэаграфічных пастаноўках удзельнічаюць 1500 чалавек. «CPDRC dancers» актыўна выступаюць, зняволеныя такім чынам нават маюць магчымасць зарабляць і збіраць сродкі на ўласнае ўтрыманне.

31 студзеня 2016 года ў правінцыі скончыўся 51-ы Міжнародны Эўхарыстычны кангрэс. З гэтай нагоды «CPDRC dancers» таксама падрыхтавалі танец, паведамляе CREDO.

для друку для друку