- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Знойдзеныя невядомыя здымкі храма ў Беразвеччы

[1]Іх адшукаў краязнаўца Кастусь Шыталь.

Здымкі зробленыя да 1901 года, калі пачаліся працы па аднаўленню храма. Да гэтага ён больш за дваццаць гадоў пуставаў. На іх відаць, што стан храма даволі занядбаны, але, тым не менш, выглядае ён велічна. Таксама на адным са здымкаў відаць руіны базыльянскай школы, якая дзейнічала ў Беразвеччы.

У пачатку ХХ стагоддзя храм быў адрамантаваны і набыў прыгожы выгляд. Што праўда, ненадоўга. Перажыўшы дзве сусветныя вайны, ён быў разбураны камуністычнымі ўладамі ў 50-х гадах мінулага стагоддзя.

Зміцер Лупач