Знак супакою

handshake-2 (Large)“Хвала Хрысту! У мяне ўзнікла такое пытанне: што неабходна гаварыць пасля слоў святара «Перадайце бліжняму знак супакою» падчас Святой Імшы? На польскай мове кажуць «Pokój nam wszystkim«, а як адказваць на беларускай мове? І што гаварыць, калі перадаеш бліжняму знак супакою? Вікторыя

На пытанне адказвае кс. Павел Ярашэвіч (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Пінск):

– Згодна з рубрыкамі Рымскага Імшала (якім мы карыстаемся падчас Св. Імшы), не патрэбна казаць ніякіх словаў, аднак згодна з традыцыяй, якая сваімі каранямі сягае да традыцыі Габрэйскай, мы кажам словы – “Супакой нам усім.” А перадаючы бліжняму знак супакою, падаём яму правую руку і кажам: “Супакой табе”. Гэты знак сімвалізуе прымірэнне і сцвярджае, што паміж намі не існуе варожасці.

для друку для друку